Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Паслом Кітая
13 верасня 2023 г.
13 верасня 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюнам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага нададзена рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у рамках дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў Кітай у сакавіку 2023 года.
Суразмоўцы пацвердзілі высокі ўзровень палітычнага даверу і агульнае імкненне да далейшага развіцця новай мадэлі шматпланавага стратэгічнага партнёрства па ўсіх напрамках двухбаковага ўзаемадзеяння.
Бакі адзначылі пазітыўную дынаміку развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарных сферах.
Падчас сустрэчы таксама абмеркаваны практычныя крокі па каардынацыі сумесных дзеянняў і ўмацаванню супрацоўніцтва ў міжнародных фарматах, у тым ліку ШАС і БРІКС.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
www.ncpi.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by