Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Кальцова з намеснікам Міністра прамысловасці, шахт і гандлю Ірана

12 лістапада 2024 г.

 

11 лістапада 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з намеснікам Міністра прамысловасці, шахт і гандлю Ірана, кіраўніком Арганізацыі па развіццю гандлю Махамадалі Дэхган- Дэхнаві.

Бакі падкрэслілі важнасць далейшай інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння профільных структур абедзвюх краін, абмеркавалі першачарговыя крокі па рэалізацыі сумесных праектаў у сферы прамысловай кааперацыі і развіцця гандлю. 

Абмяняліся думкамі адносна змястоўнага напаўнення праграмы семнаццатага пасяджэння Змешанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, правядзенне якога чакаецца да канца бягучага года ў г. Мінску.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы