Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Паслом Палесціны

21 жніўня 2024 г.

 

21 жніўня 2024 г. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Палесціна ў Рэспубліцы Беларусь Ахмедам Махамедам аль-Мадбухам.

Суразмоўцы абмяняліся думкамі аб стане спраў у рэгіёне Блізкага Усходу, надалі асаблівую ўвагу перспектывам нармалізацыі сітуацыі ў сектары Газа.

Былі абмеркаваны практычныя пытанні супрацоўніцтва паміж дзвюма дружалюбнымі краінамі і шляхі актывізацыі сумеснай работы ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, дагаворна-прававой, гуманітарнай і іншых сферах.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы