Памер шрыфта:

Адказ прэс-сакратара МЗС А.Глаза на пытанне СМІ аб рэакцыі беларускага боку на заяву МЗС Украіны з патрабаваннем «адвесці беларускія войскі ад беларуска-ўкраінскай мяжы»

26 жніўня 2024 г.

 

Ці будзе рэакцыя на заяву МЗС Украіны з патрабаваннем "адвесці беларускія войскі ад беларуска-украінскай мяжы"?

Сёння многія пытаюцца - што гэта было? І навошта? У нас няма адказаў на гэтыя пытаньні. Іх дакладна трэба адрасаваць МЗС Украіны.

Афіцыйна такія звароты ад украінскага боку ні ў якім выглядзе да нас не паступалі. Мы толькі бачылі гэтае паведамленне на прасторах Інтэрнэту. Ведаеце, там хапае ўсякага. Такім чынам, мы самі былі б удзячныя, калі б хто-небудзь змог нам растлумачыць логіку падобных заяў. Як на нашу думку, вельмі мудрагелістую.

Атрымліваецца, што кіраўніцтва Украіны запускае праз тэрыторыю Беларусі баявыя дроны, а праз тыдзень на сайце свайго МЗС здзіўляецца дзеянням нашых узброеных сіл, якія выконваюць задачы па забеспячэнні бяспекі тэрыторыі Беларусі і нашых грамадзян. У нашым разуменні тут усё лагічна. Асабліва, калі ўлічыць пастаянныя правакацыі на мяжы з украінскага боку, дыслакацыю групоўкі войскаў больш за 100 тысяч чалавек, закід у Беларусь тэрарыстаў, іх забеспячэнне і фінансаванне, татальнае мініраванне прыгранічнай тэрыторыі і многія іншыя рэчы. Але ж вы разумееце, што гэта ў рамках класічнай логікі. А якой логікай кіруецца ўкраінскі бок мы не ведаем.

Магчыма, тут прысутнічае нейкая хітрая гульня, разлічаная на ўнутранае спажыванне альбо на атрыманне авацый з Захаду. Аднак галоўнае ў такой гульні - не перахітрыць саміх сябе.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы