Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Кальцова з намеснікам Міністра замежных спраў Ірана

27 лістапада 2024 г.

 

26 лістапада 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран па эканамічнай дыпламатыі Расулем Махаджэрам.

У ходзе сустрэчы разгледзелі пытанні развіцця ўзаемадзеяння паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін, першачарговыя захады па рэалізацыі сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы.

Адбыўся абмен думкамі па змястоўным напаўненні праграмы 17-га пасяджэння Змешанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, правядзенне якога запланавана ў снежні бягучага года ў г. Мінску.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы