Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі І.Белага з Каралём Эсваціні

16 красавіка 2024 г.

 

15 красавіка 2024 г. у г.Іаганэсбург Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у ПАР Ігар Белы сустрэўся з Каралём Эсваціні Мсваці III.

Суразмоўцы абмеркавалі перспектывы ўсталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, а таксама далейшае развіццё супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах. Падкрэслена асаблівая зацікаўленасць Каралеўства Эсваціні
ў прыцягненні беларускага вопыту і тэхналогій у галіне развіцця сельскай гаспадаркі і забеспячэння харчовай бяспекі гэтай афрыканскай краіны.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы