Памер шрыфта:

Аб кансультацыях паміж МЗС Беларусі і МЗС Расіі

29 кастрычніка 2024 г.


29 кастрычніка 2024 г. у г.Мінску адбыліся чарговыя беларуска-расійскія кансультацыі паміж МЗС па пытаннях агульнаеўрапейскай бяспекі. Дэлегацыю Рэспублікі Беларусь на перагаворах узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, дэлегацыю Расійскай Федэрацыі - намеснік Міністра замежных спраў Аляксандр Грушко. 

У ходзе кансультацый адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па шырокаму колу пытанняў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў рамках АБСЕ, адносін з Еўрапейскім саюзам, іншымі еўрапейскімі рэгіянальнымі арганізацыямі. 

Бакі пацвердзілі саюзніцкі характар адносін Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і дамовіліся аб прадаўжэнні цеснай каардынацыі дзеянняў у рамках АБСЕ, у тым ліку напярэдадні 31-га пасяджэння СМЗС АБСЕ на Мальце.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы