Аб Міжнароднай канферэнцыі па супрацьдзеянню нелегальнай міграцыі
15 лістапада 2024 г.
15 лістапада 2024 г. па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў пры падтрымцы Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь у будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў г.Мінску адбылася Міжнародная канферэнцыя пад назваю “Меры, якія прымаюцца ў Рэспубліцы Беларусь па супрацьдзеянню нелегальнай міграцыі, і станоўчы вопыт развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва ў вырашэнні гэтай праблемы”.
Канферэнцыя сабрала разам прадстаўнікоў беларускіх зацікаўленых дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый, профільных міжнародных арганізацый, такіх як Міжнародная арганізацыя па міграцыі, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа, Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці, Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, і краін Еўропы, СНД і іншых рэгіёнаў.
У рабоце Канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 150 чалавек, якія прадстаўлялі больш за трыдцаць краін. Да ўдзельнікаў Канферэнцыі з прывітальным словам звярнуўся Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч.
Галоўнымі задачамі Канферэнцыі былі ацэнка цяперашняй сітуацыі з міграцыяй на беларуска-заходняй мяжы, давядзенне да замежных гасцей сістэмных намаганняў беларускіх дзяржаўных органаў і грададскіх арганізацый па барацьбе з нелегальнай міграцыяй і аказанню дапамогі мігрантам, якія апынуліся на тэрыторыі Беларусі ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, і стварэнне перадумоваў для вяртання да нармальных умоваў супрацоўніцтва ў галіне, якая разглядваецца, з суседнімі краінамі Еўрапейскага Саюза.
Падчас выступлення на Канферэнцыі Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў адзначыў, што Беларусь гатова да аднаўлення супрацоўніцтва з краінамі ЕС па праблеме нелегальнай міграцыі ў любым фармаце. “Калі нашы краіны-суседзі не могуць забяспечыць вырашэнне пытання міграцыі ў інтарэсах усяго ЕС па прычыне сваіх амбіцый і сіюхвілінных інтарэсаўб то класічнай Еўропе патрэбна задумацца і самой далучыцца да вырашэння пытання непасрэдна з Мінскам. Мы да гэтага гатовы”, - заявіў Міністр.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by