Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Генеральным сакратаром Шанхайскай арганiзацыi супрацоўнiцтва

25 студзеня 2025 г.

 

25 студзеня 2025 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Генеральным сакратаром Шанхайскай арганiзацыi супрацоўнiцтва Нурланам Ермекбаевым, які ўзначальвае Місію ШАС па назіранні за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Падчас сустрэчы адзначана актыўная праца ШАС па назіранні за электаральнымі працэсамі ў Беларусі.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўдзелу Беларусі ў дзейнасці ШАС, у тым ліку рэалізацыю ініцыятыў, прапанаваных Рэспублікай Беларусь пасля атрымання статусу дзяржавы – члена Арганізацыі – правядзенне экспазіцыі «АграШАС» у рамках міжнароднай выстаўкі «Белагра», прапанова аб стварэнні Міжбіржавога саюза ШАС і іншыя.

Абмеркаваны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў рамках ШАС, мадальнасці рэфармавання і павышэння эфектыўнасці дзейнасці Арганізацыі, уключаючы аператыўнасць прыняцця рашэнняў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы