Памер шрыфта:

Аб візіце Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Лукашэвіча ў г. Шанхай

23 студзеня 2025 г.

 

23 студзеня 2025 г. у штаб-кватэры Новага банка развіцця БРІКС у г.Шанхаі (КНР) адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі пад кіраўніцтвам першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Лукашэвічам з Прэзідэнтам Новага банка развіцця БРІКС, Прэзідэнтам Бразіліі ў 2011 – 2016 гг. Дылмай Русеф. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь".

 

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця фінансавых механізмаў у рамках БРІКС, а таксама перспектывы далучэння Беларусі да Новага банка развіцця БРІКС.

С. Лукашэвіч таксама наведаў Усходне-Кітайскі педагагічны ўніверсітэт, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам універсітэта, азнаёміўся з працай Цэнтра даследаванняў Беларусі пры ўніверсітэце, а таксама абмеркаваў пытанні ўзаемадзеяння Цэнтра з беларускімі арганізацыямі.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы