Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з Генеральным сакратаром Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі

27 студзеня 2025 г.

 

27 студзеня 2025 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Генеральным сакратаром Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі Кайратам Сарыбаем.

Міністр выказаў удзячнасць Генеральнаму сакратару НУМДА за прыняцце запрашэння і назіранне ў асабістай якасці за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адзначыў, што электаральны суверэнітэт – важны элемент нацыянальнай бяспекі.

Бакі абмеркавалі магчымасці актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі з НУМДА і прасоўвання беларускіх ініцыятыў на паназіяцкай платформе. Адзначылі, што Беларусь гатова і можа адыгрываць актыўную ролю ў дзейнасці НУМДА, рэалізацыі яе мэт і задач. 

Міністр падкрэсліў значнасць НУМДА ў якасці рэгіянальнай пляцоўкі для выпрацоўкі эфектыўных механізмаў і падыходаў, а таксама практычных мер па забеспячэнні бяспекі ў Азіі ў цяперашнiх геапалітычных умовах. Заклікаў НУМДА да актыўнай ролi ў прасоўванні бачання Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы