Аб удзеле Першага намесніка Міністра С.Лукашэвіча ў Нарадзе міністраў дзяржаў — членаў ШАС, адказных за знешнеэканамічную і знешнегандлёвую дзейнасць
12 верасня 2024 г.
12 верасня 2024 г. Першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч у Ісламабадзе прыняў удзел у 23-й Нарадзе міністраў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, адказных за знешнеэканамічную і знешнегандлёвую дзейнасць.
У сваім выступленні С.Лукашэвіч абазначыў гатоўнасць Рэспублікі Беларусь садзейнічаць паступальнаму ўстойліваму эканамічнаму росту ў інтарэсах захавання і падтрымання міру і стабільнасці на прасторы ШАС.
У рамках пасяджэння абмеркавана дзейнасць Дзелавога савета ШАС і Кансорцыума эканамічных аналітычных цэнтраў ШАС, разгледжаны ход выканання Праграмы шматбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў - членаў ШАС на 2021 - 2025 гады і Плана сумесных дзеянняў па развіццю ўнутрырэгіянальнага гандлю ў рамках ШАС на 2023 – 2025 гады, а таксама падпісана сумесная заява па пытаннях справядлівага гандлю і ўстойлівага развіцця.
На палях мерапрыемства адбыліся сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў з кіраўнікамі дэлегацый Расіі, Кітая, Пакістана, Індыі, Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана, падчас якіх абмеркаваны як аспекты двухбаковага супрацоўніцтва, так і ўзаемадзеянне ў рамках ШАС. Падчас сустрэчы з намеснікам Генеральнага сакратара ШАС Сахаілам Ханам С.Лукашэвіч абмеркаваў пытанні далейшай інтэграцыі Беларусі ў «сям'ю» ШАС.
Першы намеснік кіраўніка МЗС Беларусі правёў перагаворы са Спецыяльным памочнікам Прэм'ер-міністра Пакістана па міжнародных справах Тарыкам Фатэмі і Старшынёй Федэрацыі Гандлёва-прамысловых палат Пакістана Атыфам Ікрамам Шэйхам. На сустрэчах абмеркавалі парадак дня двухбаковых беларуска-пакістанскіх кантактаў на высокім і вышэйшым узроўнях, а таксама пытанні дзелавога супрацоўніцтва.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by