Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова з намеснікам Прэм'ер-міністра — Міністрам замежных спраў Пакістана

25 лістапада 2024 г.

 

25 лістапада 2024 г. у г.Ісламабадзе адбыліся перагаворы Міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова і намесніка Прэм'ер-міністра - Міністра замежных спраў Пакістана Мухамада Ісхака Дару.

Падчас сустрэчы кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства абмеркаваў са сваім пакістанскім калегам шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, а таксама супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.

М.Рыжанкоў адзначыў насычанасць беларуска-пакістанскага ўзаемадзеяння: менш чым за паўгода, якія прайшлі пасля сустрэчы Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі і Прэм'ер-міністра Пакістана Ш.Шарыфа на палях саміту ШАС у г.Астане, праведзены палітычныя кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў, пасяджэнне Сумеснай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. У кастрычніку 2024 г. г.Ісламабад наведаў Прэм'ер-міністр Беларусі, які правёў перагаворы са сваім пакістанскім калегам.

Міністр падзякаваў пакістанскаму боку за канструктыўную сумесную работу па падрыхтоўцы візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Пакістан. Адзначыў, што паралельна ў пакістанскай сталіцы праходзіць прадстаўнічы бізнес-форум, а кіраўнікі беларускіх міністэрстваў і ведамстваў - члены афіцыйнай дэлегацыі праводзяць перагаворы са сваімі пакістанскімі калегамі.

Бакі абмеркавалі элементы праграмы мерапрыемстваў на вышэйшым узроўні, а таксама запланаваныя да падпісання двухбаковыя дакументы, дамовіліся аб каардынацыі сумеснай работы для садзейнічання эфектыўнай рэалізацыі дамоўленасцей, якія будуць дасягнуты падчас маючага адбыцца візіту.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы