Каментарый МЗС Беларусі адносна сумеснай заявы ЕС і краін, якія далучыліся
28 студзеня 2025 г.
Са шкадаваннем адзначаем працяг беспадстаўнай крытыкі Беларусі з боку асобных заходніх краін з выкарыстаннем клішаваных цэтлікаў і санкцыйных пагроз.
Вымушаны канстатаваць, што гэта заява наўмысна скажае факты, не ўлічвае аб'ектыўныя рэаліі ў Беларусі і свеце. Прычым такая рыторыка выкарыстоўваецца на фоне ўласных сістэмных праблем, нарастальнай унутранай раз'яднанасці, дэградацыі пазіцый на міжнароднай арэне т.зв. "калектыўнага Захаду".
Падобная пазіцыя, як сведчыць аб'ектыўны вопыт апошніх дзесяцігоддзяў, не прывядзе ні да чаго, акрамя далейшага пагаршэння адносін з Беларуссю. У сваю чаргу, іх нармалізацыя магла б быць выгаднай перш за ўсё ініцыятарам заявы для вырашэння агульных для ўсіх праблем у еўрапейскім рэгіёне і свеце.
Відавочная розніца паміж ацэнкамі назіральнікаў, якія наведалі Беларусь, з больш чым 50 краін, уключаючы заходнія, і загадзя нарыхтаванымі штампамі ЕС. Уласна, пад уплывам некаторых падпісантаў БДІПЧ і прыняла рашэнне аб няўдзеле ў назіранні за выбарамі ў Беларусі.
Беларусы, зрабіўшы свой выбар, выказаліся за працяг лініі на пабудову моцнай і квітнеючай дзяржавы, фарміраванне ўласнай, якая адпавядае нашай гісторыі, традыцыям і менталітэту мадэлі сучаснай дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці.
Працяг і нарошчванне санкцыйнага ціску, тупіковасць і контрпрадуктыўнасць якога ўжо даўно не выклікае сумненняў, не паўплывае на абраны грамадзянамі Беларусі курс.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by