Памер шрыфта:

Каментарый прэс-службы МЗС у сувязі з пазачарговым пасяджэннем Савета Бяспекі ААН

01 жніўня 2024 г.

 

Беларусь падзяляе падыходы Расіі, Кітая і Алжыра, якія падтрымалі вынясенне пытання аб забойстве лідэра палітычнага крыла ХАМАС на разгляд пазачарговага пасяджэння Савета Бяспекі ААН, якое адбылося 31 ліпеня 2024 года.

На жаль, адмова асобных членаў Савета Бяспекі падтрымаць прыняцце заявы з ацэнкай гэтага палітычнага забойства нівелюе намаганні міжнародных пасрэднікаў па разрадцы сітуацыі на Блізкім Усходзе, пагражае рэгіёну чарговым вітком небяспечнай эскалацыі і яшчэ далей адсоўвае перспектывы ўрэгулявання канфлікту ў Газе, які штодня ўносіць дзясяткі і сотні жыццяў, у тым ліку ні ў чым не вінаватых мірных жыхароў, уключаючы дзяцей.

Беларускі бок працягвае настойваць на тым, што ўстанаўленне міру і стабільнасці ў шматпакутным рэгіёне Блізкага Усходу магчыма толькі ў выніку мэтанакіраваных дыпламатычных намаганняў усіх залучаных бакоў па дасягненні справядлівага ўрэгулявання.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы