Памер шрыфта:

Аб візіце Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў Алжыр

15 красавіка 2024 г.

 

15 красавіка 2024 г. у рамках праграмы работы ў Алжыры адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка са Старшынёй Нацыянальнага народнага сходу Алжыра Брахімам Бугалі.

Бакі абмеркавалі ўвесь парадак двухбаковых адносін, а таксама міжнародную сітуацыю. Субяседнік падкрэсліў, што "ніякай дыпламатыі і палітыкі не можа быць без устойлівага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва". У сувязі з гэтым прыярытэтная ўвага была ўдзелена перспектыўным кааперацыйным праэктам, перш за ўсё, у аграпрамысловай, харчовай, машынабудаўнічай і камунальнай сферах. Закранута тэматыка харчовай бяспекі. Абмеркаваны напрамкі супрацоўніцтва ў галінах навукі і тэхналогій, адукацыі і турызму.

У рамках міжнароднага парадку дня канстатавана блізкасць пазіцый па большасці актуальных пытанняў, уключаючы аднолькавыя погляды на неабходнасць больш справядлівага светаўладкавання, недапушчальнасць незаконнага ціску і ўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў і неабходнасць павагі да разнастайнасці шляхоў іх развіцця.

Асобная ўвага ўдзелена развіццю парламенцкай дыпламатыі. Міністр інфармаваў алжырскі бок аб выніках правядзення ў Беларусі парламенцкіх выбараў. Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці міжпарламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку стварэнне груп дружбы і ўзаемныя абмены візітамі.

Прыярытэтныя напрамкі прамысловай кааперацыі абмеркаваны Сяргеем Алейнікам з Міністрам прамысловасці і фармацэўтычнай вытворчасці Алжыра Алі Аўнам.

Бакі выдзелілі шэраг канкрэтных праэктаў па зборцы беларускай тэхнікі, якія ў бліжэйшыя месяцы будуць прадметна прапрацаваны зацікаўленымі. Прынцыпова пагадзіліся з неабходнасцю паслядоўнага пашырэння прысутнасці беларускіх прамысловых прадпрыемстваў на тэрыторыі Алжыра. Пры гэтым беларускаму боку прапанавана выкарыстоўваць дадзеную пляцоўку для выхаду са сваёй наменклатурай прадукцыі на рынак афрыканскай зоны свабоднага гандлю.

Алжырскі бок падкрэсліў высокую якасць шэрага беларускіх фармакалагічных прэпаратаў і выказаў цікавасць да ўзаемадзеяння ў сферы фармацэўтыкі. Дасягнуты дамоўленасці аб устанаўленні прамога ўзаемадзеяння паміж зацікаўленымі і аб стварэнні рабочых груп па шэрагу канкрэтных напрамкаў, якія ў бліжэйшыя месяцы дадуць адпаведныя напрацоўкі.

Міністр Алі Аун прыняў запрашэнне і пацвердзіў намер у бліжэйшы час наведаць з візітам Беларусь для сустрэчы са сваім беларускім калегам, азнаямлення з прамысловым патэнцыялам нашай краіны і прадаўжэння перагавораў.

15 красавіка 2024 г. таксама прайшлі перамовы Сяргея Алейніка з Міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх тэрыторый Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Юсэфам Шэрфам, які прызначаны сустаршынёй Беларуска-Алжырскай Сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Асноўнымі тэмамі перагавораў сталі двухбаковыя праекты ў аграрнай галіне і ў сферы сельскагаспадарчага машынабудавання, а таксама практычныя аспекты работы Сумеснай камісіі, уключаючы тэрміны правядзення яе пасяджэння, запланаванага на бліжэйшыя месяцы. У сувязі з гэтым Ю.Шэрфа ў адпаведнасці з запрашэннем беларускага боку пацвердзіў намер наведаць Мінск у бліжэйшы час і прадоўжыць прадметныя перагаворы.

Па выніках сустрэчы ўдалося вырашыць пытанне сертыфікацыі беларускай малочнай прадукцыі для паставак на рынак Алжыра. Адпаведныя сертыфікаты падпісаны алжырскім бокам і перададзены беларускай дэлегацыі па выніках перагавораў. Мінсельгасхарч Алжыра таксама перадаў свой праект па сертыфікацыі беларускай мясной прадукцыі на рынак краіны.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы