Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў С.Алейніка ў прэзентацыі прамысловага і харчовага патэнцыялу Беларусі ў Зімбабвэ

21 лютага 2024 г.

 

21 лютага 2024 г. у рамках візіту ў Зімбабвэ Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў удзел у прэзентацыі прамысловага і харчовага патэнцыялу Беларусі, у прыватнасці, беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, мясамалочнай прадукцыі і інш.

Прэзентацыя была арганізавана на базе сэрвіснага цэнтра вытворцаў беларускай тэхнікі ў г. Харары "Bison". Гасцямі мерапрыемства сталі Першая лэдзі Батсваны Нэо Джэйн Масісі, прадстаўнікі зімбабвійскіх і батсванскіх міністэрстваў і ведамстваў, дзелавых колаў.

Беларускі бок быў прадстаўлены шэрагам буйнейшых прадпрыемстваў-экспарцёраў, у прыватнасці "БелАЗ", "МАЗ", "МТЗ", "Гомсельмаш", "Амкадор", "Беллакт", "Слуцкі сыраробны камбінат", "Агракамбінат "Дзяржынскі" і інш.

Размаўляючы з Першай лэдзі Батсваны, Міністр С.Алейнік падкрэсліў, што Беларусь мае тэхналогіі, значны вопыт у сельскагаспадарчай сферы, якія могуць зацікавіць афрыканскіх партнёраў. Міністр звярнуў увагу на ўклад Беларусі ў механізацыю зімбабвійскага аграрнага сектара, уключаючы дасягненне краінай харчовай бяспекі.

Беларусь і Батсвана пацвердзілі зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі і харчовай сферы, умацаванні ўзаемадзеяння ў сферы аховы здароўя, абароне мацярынства і дзяцінства, адукацыі.

Падчас прэзентацыі было падкрэслена, што Беларусь гатова не толькі пастаўляць тэхніку на афрыканскі кантынент, але і забяспечваць комплексны падыход па яе суправаджэнні: ад гарантыйнага і сэрвіснага абслугоўвання да навучання персаналу. Была прадстаўлена таксама мясамалочная прадукцыя і дзіцячае харчаванне.

 

 

У гэты ж дзень у г.Харары былі прадоўжаны сектаральныя сустрэчы па палітычным, эканамічным, сацыяльным напрамках у рамках маючага адбыцца пасяджэння Сумеснай камісіі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы