Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў М.Рыжанкова з Пастаянным прадстаўніком Праграмы развіцця ААН у Беларусі

30 ліпеня 2024 г.

 

30 ліпеня 2024 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Пастаянным прадстаўніком Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь Лю Жэнфэй, якая ўручыла акрэдытацыйны ліст Адміністратара ПРААН аб яе прызначэнні на гэтую пасаду.


Міністр павіншаваў Лю Жэнфэй з прызначэннем на пасаду Пастаяннага прадстаўніка Праграмы развіцця ААН у Беларусі і запэўніў яе ў падтрымцы Беларуссю мандата ПРААН.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства таксама выказаў надзею, што дзейнасць ПРААН у Беларусі будзе адпавядаць нацыянальным інтарэсам і будзе накіравана на падтрымку прыярытэтных эканамічных галін у краіне.

Падчас сустрэчы суразмоўцы абмяняліся меркаваннямі аб выніках, выкліках і перспектывах дзейнасці ПРААН у Беларусі. Быў адзначаны прагрэс дзяржавы ў выкананні Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

Бакі дамовіліся прадоўжыць сумесныя намаганні ў прыцягненні міжнароднага патэнцыялу на рэалізацыю праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі для садзейнічання Беларусі ў выкананні задач на карысць беларускай дзяржавы.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы