Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі У.Бяскостага з Гендырэктарам Агенцтва транспарту і камунікацый Туркменістана

31 ліпеня 2024 г.

 

30 ліпеня 2024 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслава Бяскостага з Генеральным дырэктарам Агенцтва транспарту і камунікацый пры Кабінеце Міністраў Туркменістана, сустаршынёй Міжурадавай Беларуска-Туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Абмеркаваны бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, уключаючы правядзенне чарговага пасяджэння Міжурадавай камісіі.

Бакі канстатавалі ўзрастаючы інтарэс з боку беларускіх вытворцаў да транзітных магчымасцей Туркменістана, актывізацыю бізнес-кантактаў паміж прадпрымальнікамі дзвюх краін.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы