Памер шрыфта:

Арганізацыя па забароне хімічный зброі

З мэтай забароны хімічнай зброі як цэлага класа зброі масавага знішчэння на Канферэнціі па раззбраенні ў г.Жэневе была распрацавана Канвенцыя аб забароне распрацоўкі, вытворчасці, незапашвання і выкарыстання хімічнай зброі і яе знішчэнні (КЗХЗ). Тэкст Канвенцыі быў прыняты 3 верасня 1992 г. і адкрыты да падпісання 13 студзеня 1993 г. у г.Парыжу. Канвенцыя ўступіла ў сілу 29 кастрычніка 1997 г.

Для рэалізацыі мэтаў Канвенцыі ў красавіку 1997 года была створана Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) з штаб-кватэрай у г.Гаазе (Каралеўства Нідэрландаў).

Па стане на 2021 год бакамі Канвенцыя з’яўляюцца 193 дзяржавы. Ізраіль падпісаў Канвенцыю, але не ратыфікаваў. Егіпет, КНДР і Паўднёвы Судан не падпісалі і не далучыліся да Канвенцыі.

Рэспубліка Беларусь у ліку першых дзяржаў свету падпісала (14 студзеня 1993 г.) і ратыфікавала (11 чэрвеня 1996 г.) Канвенцыю аб забароне хімічнай зброі.

У адпаведнасці з Артыкулам VII Канвенцыі ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь быў створаны Нацыянальны орган па выкананні КЗХЗ.

Наша краіна не мае і ніколі не мела запасаў хімічнай зброі і аб’ектаў па яго вытворчасці. Асноўная задача на нацыянальным узроўні заключаецца ў ажыцяўленні кантролю за прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці, каб гарантаваць, што названыя прадпрыемствы праводзяць дзейнасць, якая не супярэчыць палажэнням Канвенцыі.

Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прыведзена ў адпаведнасць з палажэннямі Канвенцыі. Па ацэнцы Арганізацыі па забароне хімічнай зброі Беларусь уваходзіць у лік дзяржаў свету, якія на нацыянальным узроўні прынялі найбольш эфектыўныя меры па выкананні Канвенцыі, уключаючы ліцэнзаванне ўвоза (вываза) хімікатаў. Апроч гэтага, Беларусь аказвала садзейнічанне іншым дзяржавам-удзельніцам у выкананні іх абавязацельстваў у рамках Канвенцыі. Беларускае заканадаўства было прынята за аснову пры распрацоўцы адпаведных прававых актаў па выкананні Канвенцыі ў Кыргызстане, Літве, Латвіі, Малдове, Украіне і Таджыкістане. Беларускія эксперты прыцягваліся АЗХЗ для аказання кансультатыўна-прававой дапамогі іншым дзяржавам-удзельнікам Канвенцыі (Таджыкістану, Манголіі і Азербайджану).

25 мая 2002 г. уступіў у сілу закон Рэспублікі Беларусь №105-3 “Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Арганізацыяй па забароне хімічнай зброі аб прывілеях і імунітэтах Арганізацыі па забароне хімічнай зброі”.

Рэспубліка Беларусь чатыры разы (у 1997, 2002,  2006 і 2014 гг.) абіралася ў склад Выканаўчага савета АЗХЗ.

Рэспубліка Беларусь штогод прадстаўляе ў АЗХЗ неабходную нацыянальную справаздачу аб вытворчасці, экспарце і імпарце  кантраляваных Канвенцыяй хімікатаў. 

Беларуссю заяўлена гатоўнасць аказаць дапамогу іншым дзяржавам — удзельніцам КЗХЗ у выпадку ўжывання супраць іх хімічнай зброі.

Істотны імпульс супрацоўніцтву Беларусі з АЗХЗ надаў афіцыйны візіт Генеральнага дырэктара АЗХЗ А.Узюмджу ў маі 2014 года.

Удзел у АЗХЗ дае Беларусі магчымасць бязвыплатна карытсацца банкам дадзеных Арганізацыі і атрымліваць кансультатыўную дапамогу ў выпадку ліквідацыі аварыі на хімічных прадпрыемствах.

Беларускія эксперты актыўна ўдзельнічаюць у шэрагу навучальных праграм і курсаў АЗХЗ, накіраваных на павышэнне кваліфікацыі вучоных-хімікаў, спецыялістаў у галіне хімічнай абароны, супрацоўнікаў мытных памежных службаў.

Беларусь разглядае Канвенцыю аб забароне хімічнай зброі як важнейшую і неад’емную частку сістэмы міжнароднай бяспекі, асноўны інструмент у галіне разбраення дзеля ўмацавання міру і стабільнасці.

Па ініцыятыве нашай краіны было прынята рашэнне аб заснаванні Міжнароднага дня АЗХЗ, якое было аднагалосна падтрыманае дзяржавамі-удзельніцамі. 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы