Áåëàðóñü . Ôàêòû

Галоўная / Інвестыцыі і замежныя прадстаўніцтва

Інвестыцыі і замежныя прадстаўніцтва

Садзейнічанне інвестыцыям

Прыцягненне і эфектыўнае выкарыстанне інвестыцый з’яўляецца адным з асноўных прыярытэтаў дзяржаўнай інвестыцыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, якую ажыццяўляе Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь сумесна з беларускімі замежнымі ўстановамі аказвае садзейнічанне прыцягненню замежных інвестыцый у эканоміку краіны і фарміраванню спрыяльнага інвестыцыйнага іміджу Рэспублікі Беларусь за мяжой.

Пералік інвестыцыйных прапаноў знаходзіцца тут.

Усе сектары нацыянальнай эканомікі адкрытыя для замежных інвестыцый, за выключэннем вытворчасці зброі, наркатычных і атрутных рэчываў.

Замежныя інвестары маюць права ствараць на тэрыторыі краіны кампаніі з любым аб'ёмам замежных інвестыцый, у любых арганізацыйна-прававых формах, а таксама іх прадстаўніцтвы.

Для працы замежных інвестараў на тэрыторыі Беларусі створаны неабходныя прававыя ўмовы. Усім інвестарам гарантавана роўная, без дыскрымінацыі, абарона праў і законных інтарэсаў, незалежна ад формы ўласнасці і нацыянальнага статуса. Гарантыі замежным інвестарам прадастаўляюцца таксама ў рамках двухбаковых пагадненняў Рэспублікі Беларусь з іншымі краінамі.

У краіне створана сістэма стымулаў, льгот і прэферэнцый для ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці.  Спецыяльныя прававыя рэжымы дзейнічаюць для інвестараў у  свабодных эканамічных зонах, малых і сярэдніх гарадах, сельскай мясцовасці, Парку высокіх тэхналогій, Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» і інш.

Заканадаўствам прадугледжана магчымасць заключэння інвестыцыйнага дагавора з Рэспублікай Беларусь — гэта дазваляе інвестару атрымаць прававыя гарантыі абароны свайго капіталу і ільготы пры рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.

У краіне набіраюць тэмпы рэформы, накіраваныя на лібералізацыю эканомікі і павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці.

У геаграфічным разрэзе значная доля прытоку прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (на 01.01.2016) прыпадае на інвестараў з: 

  • краін Еўрапейскага саюза -  39%; 
  • краін ЕАЭС — 29%; 
  • краін Азіі і Бліжняга Ўсходу — 6%; 
  • іншыя краіны —  26%. 

Чаму выгадна інвеставаць у Беларусь?

1. Прамы доступ да рынку пяцi краін ЕАЭС (Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі, Кыргызстана), што прадугледжвае: 

  • свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, капіталу, рабочай сілы; 
  • адзіную мытную тэрыторыю Расіі, Беларусі, Казахстана і Арменіі i Кыргызстана з адзіным мытным тарыфам; 
  • роўныя ўмовы гаспадарання (уключаючы кошт асноўных энергарэсурсаў); 
  • адзіныя правілы тэхнічнага рэгулявання, адзіныя санітарныя, ветэрынарныя і фітасанітарныя    нормы.

2. Наяўнасць 6 свабодных эканамічных зон, Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» і Парку высокіх тэхналогій.

3. Спрыяльнае інвестыцыйнае заканадаўства: гарантыі, льготы і прэферэнцыі замежным інвестарам.

4. Развітая сетка транспартных камунікацый і інфраструктура.

5. Стабільная сацыяльна-палітычная сітуацыя, адсутнасць канфліктаў рэгіянальнага і нацыянальнага характару.

6. Нізкі ўзровень злачыннасці і карупцыі.

7. Высокакваліфікаваная рабочая сіла.
 
У краіне працуюць ДУ «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі»  
і Кансультатыўны савет па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў у Рэспубліцы Беларусь.

Замежныя прадстаўніцтва ў Беларусі

Асноўная інфармацыя

Прыём і выдача дакументаў

Дзяржпошліна (рэквізіты)

База прадстаўніцтваў