Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў г.Шанхае

28 жніўня 2018 г.

28-08-2018

27-28 жніўня 2018 г. у рамках візіту ў г.Шанхай (КНР) дэлегацыі прадстаўнікоў кіраўніцтва беларускіх дзяржаўных устаноў для вывучэння вопыту эканамічных рэформаў і стратэгіі развіцця Кітая намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і дзелавых колаў КНР.

А.Дапкюнас сустрэўся з прадстаўнікамі адміністрацыі Шанхайскай свабоднай эканамічнай зоны і карпарацыі ZTE, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце вытворцаў тэлекамунікацыйнага абсталявання.

Падчас сустрэчы з намеснікам кіраўніка адміністрацыі Шанхайскай СЭЗ Лу Фанчжоў былі абмеркаваны шляхі прыцягнення новых рэзідэнтаў і развіцця свабодных эканамічных зон з улікам вопыту дзейнасці кітайска-беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі камень”, а таксама максімізацыі ўнёску рэзідэнтаў у эканоміку Беларусі.

Падчас размовы з віцэ-прэзідэнтам карпарацыі ZTE Ю Хаем быў абмеркаваны вопыт работы карпарацыі ў Беларусі і дзейнасць кампаніі па распрацоўцы перадавых тэлекамунікацыйных рашэнняў, якія могуць быць выкарыстаны ў галіне дзяржаўнага кіравання, аховы здароўя, транспарту і сувязі.

Да даведкі: карпарацыя ZTE уваходзіць у тройку сусветных патэнтавых лідэраў у галіне тэлекамунікацыі, вылучае дзясятую частку свайго бюджэту на навуковыя даследаванні, якімі займаюцца 30 тысяч чалавек. Карпарацыя з'яўляецца рэзiдэнтам кітайска-беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі камень”.

Намеснік Міністра адзначыў важнасць дапаўнення супрацоўніцтва карпарацыі з Беларуссю ў галіне інавацый і навукова-даследчых распрацовак наладжваннем вытворчай дзейнасці ў кітайска-беларускім парку “Вялікі камень”.

У рамках падрыхтоўкі беларускіх вытворцаў да Кітайскай міжнароднай выставы імпарту ў г.Шанхае ў лістападзе 2018 года А.Дапкюнас сустрэўся з намеснікам кіраўніка бюро (арганізацыйнага камітэта) па арганізацыі выставы, намеснікам старшыні муніцыпальнай камісіі г.Шанхая па гандлі Чжун Сяамінь.

Падчас сустрэчы суразмоўцы разгледзелі ход падрыхтоўкі да галоўнага выставачнага мерапрыемства года ў Кітаі. Намеснік Міністра адзначыў, што ў Беларусі надаецца асаблівая ўвага якаснай падрыхтоўцы да выставы як да выключнай магчымасці значнага пашырэння экспартных паставак беларускіх тавараў і паслуг на рынак Кітая.

Асаблівую ўвагу А.Дапкюнас звярнуў на актывізацыю ў апошні час ўсебаковага супрацоўніцтва беларускай сталіцы з г.Шанхаем, падрыхтоўку да візіту ў кітайскі мегаполіс старшыні Мінскага гарвыканкама і падпісанне дамовы аб усталяванні пабрацімскіх сувязей паміж Мінскам і Шанхаем.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы