Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Адміністратарам ПРААН

12 красавіка 2018 г.

12-04-2018

11 красавіка 2018 г. падчас візіту ў штаб-кватэру ААН у г.Нью-Ёрк намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Адміністратарам Праграмы развіцця ААН (ПРААН) Ахім Штайнерам.

Да даведкі: ПРААН функцыянуе ў Беларусі з 1992 года. У цяперашні час дзейнічае пятая краінавая праграма ПРААН для Беларусі на перыяд 2016-2020 гг. з агульным аб'ёмам фінансавання 82 млн.дал.ЗША. У 2017 годзе памер асвоеных сродкаў для рэалізацыі праектаў тэхнічнай дапамогі па лініі ПРААН склаў 9,25 млн.дал. ЗША.

Бакі абмеркавалі вынікі першага рэгіянальнага форуму каардынатараў па мэтах устойлівага развіцця, які адбыўся ў г.Мінску ў лютым 2018 года, і дамовіліся працягваць сумесныя намаганні па выкананні Беларуссю мэт устойлівага развіцця парадку дня ўстойлівага развіцця.

Намеснік кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў важнасць удасканалення практыкі ажыццяўлення праектнай дзейнасці ў рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі па лініі ПРААН і ўстаноў сістэмы ААН у Беларусі, забеспячэння давернага характару ўзаемадзеяння з нацыянальнымі партнёрамі і павышэння празрыстасці ў планаванні і ажыццяўленні праектаў. Дасягнута дамоўленасць аб сумесных кроках беларускіх дзяржаўных партнёраў і ўстаноў сістэмы ААН у Беларусі па хутчэйшым вырашэнні гэтых пытанняў.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы