Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі з Еўрапейскім камісарам Г.Этынгерам

18 лютага 2019 г.

18-02-2019

18 лютага 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з Еўрапейскім камісарам па бюджэце і кадравым рэсурсам Гюнтэрам Этынгерам, які знаходзіцца ў Беларусі з працоўным візітам.

Удзельнікі перагавораў абмеркавалі пытанні перспектывы далейшага пашырэння палітычнага дыялога і развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусь – ЕС. Былі таксама закрануты пытанні ўзаемадзеяння ў мытнай сферы, планавання міжнароднага тэхнічнага садзейнічання ЕС для Беларусі на 2021 – 2027 гады. Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся працягнуць работу по нарошчванню супрацоўніцтва ў галінах узаемнага інтарэсу.

Запланаваны таксама сустрэчы Г.Этынгера з Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Сяргеем Румасам і Міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам. 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы