18-02-2019
18 лютага 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з Еўрапейскім камісарам па бюджэце і кадравым рэсурсам Гюнтэрам Этынгерам, які знаходзіцца ў Беларусі з працоўным візітам.
Удзельнікі перагавораў абмеркавалі пытанні перспектывы далейшага пашырэння палітычнага дыялога і развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусь – ЕС. Былі таксама закрануты пытанні ўзаемадзеяння ў мытнай сферы, планавання міжнароднага тэхнічнага садзейнічання ЕС для Беларусі на 2021 – 2027 гады. Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся працягнуць работу по нарошчванню супрацоўніцтва ў галінах узаемнага інтарэсу.
Запланаваны таксама сустрэчы Г.Этынгера з Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Сяргеем Румасам і Міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам.