Памер шрыфта:

Аб падпісанні выніковага пратаколу пасяджэння беларуска-бангладэшскай камісіі

25 красавіка 2019 г.

25-04-2019

25 красавіка 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас і Міністр камерцыі Народнай Рэспублікі Бангладэш Ціпу Муншы падпісалі выніковы пратакол першага пасяджэння беларуска-бангладэшскай камісіі, якое адбылося 23 красавіка ў г.Мінску.



Дакумент адлюстроўвае дасягнутыя дамоўленасці аб садзейнічанні развіццю і ўмацаванню беларуска-бангладэшскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, магчымыя напрамкі дыверсіфікацыі і спрашчэння гандлю, тэхналагічнага супрацоўніцтва і іншых формаў кааперацыі ў сферах энергетыкі, інфармацыйных тэхналогій, медыцыны, сельскай гаспадаркі, лёгкай прамысловасці і іншых.



У рамках візіту бангладэшскай дэлегацыі ў Беларусь адбыліся сустрэчы ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Савеце Міністраў, наведванне Нацыянальнай акадэміі навук, шэрага высокатэхналагічных прадпрыемстваў і мемарыяльнага комплексу “Хатынь”.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы