Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Алейніка з Дзяржміністрам па справах Садружнасці і ААН МЗС Вялікабрытаніі

06 сакавіка 2018 г.

06-03-2018

5 сакавіка 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргея Алейніка з Дзяржаўным міністрам па справах Садружнасці і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый МЗС Вялікабрытаніі Лордам Ахмадам.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Вялікабрытаніі ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама актуальны парадак дня ААН. Асаблівая ўвага нададзена каардынацыі міжнародных намаганняў па выкананні мэт устойлівага развіцця ААН  з улікам праведзенага нядаўна ў Мінску Рэгіянальнага форуму каардынатараў па мэтах устойлівага развіцця.

С.Алейнік падзякаваў брытанскаму боку за аказаную гуманітарную дапамогу Рэспубліцы Беларусь у сувязі з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы