06-03-2018
5 сакавіка 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргея Алейніка з Дзяржаўным міністрам па справах Садружнасці і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый МЗС Вялікабрытаніі Лордам Ахмадам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Вялікабрытаніі ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама актуальны парадак дня ААН. Асаблівая ўвага нададзена каардынацыі міжнародных намаганняў па выкананні мэт устойлівага развіцця ААН з улікам праведзенага нядаўна ў Мінску Рэгіянальнага форуму каардынатараў па мэтах устойлівага развіцця.
С.Алейнік падзякаваў брытанскаму боку за аказаную гуманітарную дапамогу Рэспубліцы Беларусь у сувязі з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.