Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова з Віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы

05 чэрвеня 2018 г.

05-06-2018

5 чэрвеня 2018 г. падчас рабочага візіту намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова ў Венесуэлу адбылася яго сустрэча з Віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы па пытаннях планавання, сустаршынёй Сумеснай Беларуска-Венесуэльскай Камісіі Рыкарда Менендэсам.

Падчас перамоў бакі абмеркавалі актуальнае становішча і перспектывы развіцця беларуска-венесуэльскіх адносін, а таксама супрацоўніцтва двух краін у сферах прамысловасці, будаўніцтва і сельскай гаспадаркі.

Значная увага была нададзена тэме двухбаковага гандлю, уключаючы ўзгадненне і рэалізацыю мер, прадугледжаных Праграмай «Дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву».

Бакі таксама ўзгаднілі пытанні падрыхтоўкі да правядзення ў г.Каракасе чарговага VIII пасяджэння Сумеснай Беларуска-Венесуэльскай Камісіі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы