05-06-2018
5 чэрвеня 2018 г. падчас рабочага візіту намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова ў Венесуэлу адбылася яго сустрэча з Віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы па пытаннях планавання, сустаршынёй Сумеснай Беларуска-Венесуэльскай Камісіі Рыкарда Менендэсам.
Падчас перамоў бакі абмеркавалі актуальнае становішча і перспектывы развіцця беларуска-венесуэльскіх адносін, а таксама супрацоўніцтва двух краін у сферах прамысловасці, будаўніцтва і сельскай гаспадаркі.
Значная увага была нададзена тэме двухбаковага гандлю, уключаючы ўзгадненне і рэалізацыю мер, прадугледжаных Праграмай «Дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектыву».
Бакі таксама ўзгаднілі пытанні падрыхтоўкі да правядзення ў г.Каракасе чарговага VIII пасяджэння Сумеснай Беларуска-Венесуэльскай Камісіі.