Памер шрыфта:

Аб рабочым візіце ў Беларусь Міністра замежных спраў Латвіі

25 ліпеня 2019 г.

25-07-2019

25-26 ліпеня 2019 г. праходзіць працоўны візіт Міністра замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарса Рінкевічса ў Беларусь.



Падчас візіту адбыліся перагаворы ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь паміж кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін У.Макея і Э.Рінкевічсам.



Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін, абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёне, узаемадзеянні Беларусі з Еўрапейскім саюзам і іншымі шматбаковымі структурамі, пазначылі перспектыўныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва, уключаючы рэалізацыю сумесных праектаў пры фінансавай падтрымцы ЕС.



У рамках візіту адбыліся перагаворы Прэм'ер-міністра Беларусі С.Румаса з Э.Рінкевічсам, падчас якіх былі абмеркаваны актуальныя пытанні і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Латвіяй.



У.Макей і кіраўнік МЗС Латвіі таксама прымуць удзел у адкрыцці фотавыставы “Гарызонт — Латвіі 100” у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы