25-07-2019
25-26 ліпеня 2019 г. праходзіць працоўны візіт Міністра замежных спраў Латвійскай Рэспублікі Эдгарса Рінкевічса ў Беларусь.
Падчас візіту адбыліся перагаворы ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь паміж кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін У.Макея і Э.Рінкевічсам.
Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін, абмяняліся меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёне, узаемадзеянні Беларусі з Еўрапейскім саюзам і іншымі шматбаковымі структурамі, пазначылі перспектыўныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва, уключаючы рэалізацыю сумесных праектаў пры фінансавай падтрымцы ЕС.
У рамках візіту адбыліся перагаворы Прэм'ер-міністра Беларусі С.Румаса з Э.Рінкевічсам, падчас якіх былі абмеркаваны актуальныя пытанні і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Латвіяй.
У.Макей і кіраўнік МЗС Латвіі таксама прымуць удзел у адкрыцці фотавыставы “Гарызонт — Латвіі 100” у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.
русская версия English version