Памер шрыфта:

Аб пасяджэнні Беларуска-Чэшскай Змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

22 мая 2018 г.

22-05-2018

22 мая 2018 г. у г.Мінску адбылося 10-е пасяджэнне Беларуска-Чэшскай Змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, чэшскую — намеснік Міністра прамысловасці і гандлю Эдуард Муржыцкі.

Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-чэшскіх гандлёва-эканамічных сувязей, інтэнсіфікацыю ўцягнутасці прадпрыемстваў і кампаній дзвюх краін у дзейнасць Змешанай камісіі.

Асаблівая ўвага была нададзена супрацоўніцтву ў транспартнай сферы, а таксама развіццю дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.

Па выніках работы Камісіі кіраўнікамі дэлегацый быў падпісаны Пратакол.

У рамках мерапрыемства праведзены восьмае пасяджэнне Рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне машынабудавання, перагаворы сустаршыняў Рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі, прадстаўнікоў Рабочай групы па навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве, экспертаў банкаўскай і фінансавай сфер.

Канкрэтныя двухбаковыя праекты былі абмеркаваныя падчас прымеркаванага да пасяджэння Камісіі беларуска-чэшскага бізнес-форуму. У мэтах развіцця прамых гандлёва-эканамічных сувязей з прадпрыемствамі з розных рэгіёнаў Беларусі аналагічны форум пройдзе 23 мая 2018 г. у г.Гродна.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы