22-05-2018
22 мая 2018 г. у г.Мінску адбылося 10-е пасяджэнне Беларуска-Чэшскай Змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, чэшскую — намеснік Міністра прамысловасці і гандлю Эдуард Муржыцкі.
Бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-чэшскіх гандлёва-эканамічных сувязей, інтэнсіфікацыю ўцягнутасці прадпрыемстваў і кампаній дзвюх краін у дзейнасць Змешанай камісіі.
Асаблівая ўвага была нададзена супрацоўніцтву ў транспартнай сферы, а таксама развіццю дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.
Па выніках работы Камісіі кіраўнікамі дэлегацый быў падпісаны Пратакол.
У рамках мерапрыемства праведзены восьмае пасяджэнне Рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне машынабудавання, перагаворы сустаршыняў Рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі, прадстаўнікоў Рабочай групы па навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве, экспертаў банкаўскай і фінансавай сфер.
Канкрэтныя двухбаковыя праекты былі абмеркаваныя падчас прымеркаванага да пасяджэння Камісіі беларуска-чэшскага бізнес-форуму. У мэтах развіцця прамых гандлёва-эканамічных сувязей з прадпрыемствамі з розных рэгіёнаў Беларусі аналагічны форум пройдзе 23 мая 2018 г. у г.Гродна.