Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса са спецыяльным пасланнікам па падтрымцы кандыдатуры Осакі на правядзенне ЭКСПА 2025

10 кастрычніка 2018 г.

10-10-2018

9 кастрычніка 2018 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з намеснікам генеральнага дырэктара сакратарыята камітэта па пытаннях ЭКСПА 2025 у Японіі, спецыяльным пасланнікам па падтрымцы кандыдатуры Осакі на правядзенне ЭКСПА 2025 Масакі Івакурам.

У сустрэчы ў МЗС узяў удзел Часовы Павераны ў справах Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага.

Падчас перагавораў былі прадстаўлены і абмеркаваны асаблівасці канцэпцыі выставы, прапанаваныя Осакай і Кансайскім рэгіёнам. Адзначаны багаты вопыт Японіі ў арганізацыі сусветных выстаў: з 1970 года краіна прымала пяць выстаў ЭКСПА, апошняя з якіх праводзілася ў 2005 годзе ў прэфектуры Аічы.

Суразмоўцы абмеркавалі таксама стан і перспектывы развіцця беларуска-японскіх адносін, уклад сусветных выстаў у іх актывізацыю, адзначылі актуальнасць пошуку новых напрамкаў супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы