Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусi В.Марковіча са Старшынёй Саэйма Латвіі

08 студзеня 2019 г.

8 студзеня  2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвiйскай Рэспубліцы Васіль Марковіч сустрэўся са Старшынёй Саэйма Латвіі Інарай Мурніецэ.

Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні беларуска-латвійскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрапейскага саюза.

Падкрэслена важнасць развіцця добрасуседскага, партнёрскага, ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. У якасці прыярытэтных адзначаны сферы эканомікі, транспарту і транзіту.

Бакі з задавальненнем канстатавалі актыўны і прадуктыўны характар узаемадзеяння парламентаў Беларусі і Латвіі, у тым ліку па лініі груп па супрацоўніцтве і профільных камісій, пацвердзілі гатоўнасць да працягу і павышэння ўзроўню міжпарламенцкіх кантактаў.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы