8 студзеня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвiйскай Рэспубліцы Васіль Марковіч сустрэўся са Старшынёй Саэйма Латвіі Інарай Мурніецэ.
Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні беларуска-латвійскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрапейскага саюза.
Падкрэслена важнасць развіцця добрасуседскага, партнёрскага, ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. У якасці прыярытэтных адзначаны сферы эканомікі, транспарту і транзіту.
Бакі з задавальненнем канстатавалі актыўны і прадуктыўны характар узаемадзеяння парламентаў Беларусі і Латвіі, у тым ліку па лініі груп па супрацоўніцтве і профільных камісій, пацвердзілі гатоўнасць да працягу і павышэння ўзроўню міжпарламенцкіх кантактаў.