Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі П.Пуставога з Генеральным сакратаром ЮНВТА

20 жніўня 2019 г.

20-08-2019

20 жніўня 2019 г. ў г.Мадрыдзе адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь ў Каралеўстве Іспанія, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Сусветнай турысцкай арганізацыі Паўла Пуставога з Генеральным сакратаром ЮНВТА Зурабам Палалікашвілі.

Падчас перамоў суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва па лініі Беларусь-ЮНВТА, крокі нашай краіны па спрашчэнні візавага рэжыму, а таксама вынікі нядаўняга візіта Генсека ў Беларусь, прымеркаванага да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў. З.Палалікашвілі адзначыў высокі ўзровень арганізацыі Гульняў і падкрэсліў, што Беларусь і яе сталіца маюць добра развітую інфраструктуру для правядзення буйных спартыўных форумаў.

У рамках сустрэчы Пасол П.Пуставы таксама распавёў пра будучыя спартыўныя мерапрыемствы, якія плануюцца ў нашай краіне, у тым ліку легкаатлетычны матч паміж зборнымі Еўропы і ЗША ў верасні 2019 г.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы