Памер шрыфта:

Аб беларуска-дацкіх кансультацыях паміж МЗС

11 красавіка 2018 г.

11-04-2018

11 красавіка 2018 г. у г.Мінску адбыўся чарговы раўнд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Каралеўства Даніі.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, дацкую — намеснік Дзяржаўнага сакратара МЗС Карстэн Гронбех-Енсэн.

Бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах, узаемадзеянне па лініі Беларусь — ЕС і ў рамках міжнародных арганізацый. Адбыўся абмен думкамі па асобных рэгіянальных пытаннях.

Удзельнікі мерапрыемства канстатавалі ўзаемную цікавасць да далейшага пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы