11-04-2018
11 красавіка 2018 г. у г.Мінску адбыўся чарговы раўнд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Каралеўства Даніі.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, дацкую — намеснік Дзяржаўнага сакратара МЗС Карстэн Гронбех-Енсэн.
Бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, уключаючы супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах, узаемадзеянне па лініі Беларусь — ЕС і ў рамках міжнародных арганізацый. Адбыўся абмен думкамі па асобных рэгіянальных пытаннях.
Удзельнікі мерапрыемства канстатавалі ўзаемную цікавасць да далейшага пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.