Памер шрыфта:

Аб чарговым раўндзе дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і ЗША

12 кастрычніка 2018 г.

12-10-2018

12 кастрычніка 2018 г. у Міністэрстве замежных спраў адбыўся чарговы раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і ЗША.

Беларускі бок на мерапрыемстве ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, амерыканскі — старшая службовая асоба бюро па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, былы амбасадар ЗША ў Беларусі (2000-2003 гг.) Майкл Козак.

У дыялогу прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, унутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, юстыцыі, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Следчага камітэта, Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, а таксама Часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, супрацоўнікі Дзяржаўнага дэпартамента і Пасольства ЗША ў Беларусі.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў па тэматыцы правоў чалавека, у тым ліку іх выкананне ў Беларусі і ЗША, а таксама пытанні ўзаемадзеяння па правачалавечай тэматыцы з дагаворнымі органамі міжнародных арганізацый.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы