Памер шрыфта:

Аб сустрэчах Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і рэктарам Беларускай акадэміі музыкі

22 лютага 2018 г.

22-02-2018

22 лютага 2018 г. адбыліся сустрэчы Міністра замежных спраў, Старшыні Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзіміра Макея з Генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Пракапцовым і рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярынай Дулавай.

Падчас сустрэч абмеркаваны пытанні рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай культуры за мяжой. Дасягнута дамоўленасць аб удзеле МЗС і замежных устаноў Рэспублікі Беларусь у шэрагу канкрэтных праектаў у 2018 — 2019 годзе.

У.Макей падкрэсліў важную ролю “культурнай дыпламатыі” ў пашырэнні супрацоўніцтва з іншымі краінамі і ў гэтым кантэксце пацвердзіў зацікаўленасць МЗС у актыўным узаемадзеянні з культурнымі і адукацыйнымі ўстановамі, у тым ліку ў рамках дзейнасці Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА.

руская версія      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы