22-02-2018
22 лютага 2018 г. адбыліся сустрэчы Міністра замежных спраў, Старшыні Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзіміра Макея з Генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Пракапцовым і рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярынай Дулавай.
Падчас сустрэч абмеркаваны пытанні рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай культуры за мяжой. Дасягнута дамоўленасць аб удзеле МЗС і замежных устаноў Рэспублікі Беларусь у шэрагу канкрэтных праектаў у 2018 — 2019 годзе.
У.Макей падкрэсліў важную ролю “культурнай дыпламатыі” ў пашырэнні супрацоўніцтва з іншымі краінамі і ў гэтым кантэксце пацвердзіў зацікаўленасць МЗС у актыўным узаемадзеянні з культурнымі і адукацыйнымі ўстановамі, у тым ліку ў рамках дзейнасці Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА.