Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Паслом Сербіі

30 сакавіка 2018 г.

30-03-2018

30 сакавіка 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Велькам Кавачавічам.

Бакі абмеркавалі вынікі беларуска-сербскага супрацоўніцтва ў 2017 годзе. З задавальненнем адзначаны ўстойлівая станоўчая дынаміка двухбаковых палітычных кантактаў і актыўнае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй. Дасягнуты дамоўленасці аб працягу работы па рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах з акцэнтам на павышэнне практычнай аддачы ад іх ажыццяўлення.

Падчас абмеркавання сітуацыі вакол Косава У.Макей пацвердзіў нязменнасць пазіцыі Рэспублікі Беларусь па пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Сербія і падкрэсліў гатоўнасць і надалей аказваць падтрымку сербскаму боку на розных міжнародных пляцоўках.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы