Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Краўчанкі ў канферэнцыі па ініцыятыве ЕС “Усходняе партнёрства”

02 сакавіка 2018 г.

02-03-2018

2 сакавіка 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка ў рамках рабочага візіту ў Эстонскую Рэспубліку прыняў удзел у 5-й Штогадовай канферэнцыі па Усходнім партнёрстве ў г.Таліне. Мерапрыемства арганізавана Эстонскім цэнтрам Усходняга партнёрства сумесна з Еўрапейскай камісіяй.

У сваім выступленні ў рамках тэматычнай секцыі “Погляд знутры: развіваючы дасягнутае на саміце Усходняга партнёрства 2017 года" А.Краўчанка прадставіў беларускую пазіцыю аб эвалюцыі Усходняга партнёрства ў прагматычным і неканфрантацыйным ключы, а таксама падыходы па развіцці супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам у двухбаковым фармаце.

Работа канферэнцыі была арганізавана ў форме дакладаў і панэльных дыскусій, падчас якіх выступілі намеснік Генеральнага дырэктара дэпартамента Еўракамісіі Катарына Матэрнава, Міністр замежных спраў Эстоніі Свен Міксер, Віцэ-прэм'ер Украіны Івана Клімпуш-Цынцадзе, дырэктар упраўлення Усходняй Еўропы Дзярждэпартамента ЗША Джорган Андрэўс, намеснік Міністра замежных спраў Літвы Дарус Скусявічус і інш.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы