Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Алейніка з Дзяржаўным міністрам па гандлёвай палітыцы Вялікабрытаніі

28 студзеня 2020 г.

28-01-2020

27 студзеня 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргей Алейнік сустрэўся з Дзяржаўным міністрам па гандлёвай палітыцы Міністэрства знешняга гандлю Вялікабрытаніі Конарам Барнсам.

Падчас сустрэчы абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў двухбаковага парадку дня ў галіне гандлю і інвестыцый. Бакі асабліва падкрэслілі зацікаўленасць у далейшым пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва пасля выхаду Вялікабрытаніі з ЕС у студзені 2020 года.

Адбыўся абмен думкамі па шэрагу канкрэтных сумесных праектаў прамысловай кааперацыі, зялёных тэхналогій, экалагічна чыстага грамадскага і камерцыйнага транспарту. Разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння ў фінансавай сферы, у галіне інфармацыйных тэхналогій і шэрага іншых галін.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы