Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса ў тэматычным мерапрыемстве па правах дзяцей
27 лютага 2019 г.27-02-2019
26 лютага 2019 г. у рамках візіту ў Жэневу намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас узяў удзел у тэматычным мерапрыемстве “Правы дзяцей з пункту гледжання Мэт устойлівага развіцця: дружалюбныя і разумныя ўстойлівыя гарады як неабходная ўмова для забеспячэння эфектыўнага ажыццяўлення правоў дзяцей”, якое было арганізавана ў Аддзяленні ААН у Жэневе па ініцыятыве Беларусі сумесна з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ), Еўрапейскай Эканамічнай Камісіяй ААН (ЕЭК ААН) і Міжнародным саюзам электрасувязі (МСЭ).
Такое мерапрыемства па ўліку правоў дзяцей у кантэксце сучаснага гарадскога развіцця з удзелам вядучых агенцтваў ААН праводзіцца ў Жэневе ўпершыню. Беларусь выступіла ініцыятарам правядзення гэтага мерапрыемства, зыходзячы са свайго нацыянальнага вопыту па развіцці сеткі гарадоў, дружалюбных дзецям і падлеткам, якая ўжо налічвае 25, уключаючы Мінск.
Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да адзінага меркавання аб прамой сувязі паміж вынікамі развіцця дзяржаў і, у прыватнасці, развіцця гарадской інфраструктуры, і здольнасцю дзяржаў забяспечваць адэкватны адказ на патрэбы развіцця дзяцей і ў канчатковым выніку – належны ўзровень выканання іх правоў.
Была падкрэслена мэтазгоднасць скразнога ўліку дзіцячага фактару пры праграмным планаванні мер нацыянальных урадаў і мясцовых уладаў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.
Удзельнікі дыскусіі паказалі на існаванне шырокага патэнцыялу для паляпшэння ўзаемадзеяння паміж урадамі, мясцовымі гарадскімі ўладамі, агенцтвамі ААН, няўрадавым і прыватным сектарам у мэтах садзейнічання развіццю на краінавым узроўні і забеспячэння інтарэсаў кожнага чалавека і дзіцяці.
Вынікі мерапрыемства, таксама як і нацыянальны вопыт Беларусі ў гэтай сферы, будуць прадстаўлены ў красавіку 2019 года на форуме мэраў на палях сесіі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, а таксама пазней у Кёльне на глабальным форуме гарадоў, дружалюбных дзецям. Плануецца, што вынікі работы па гэтым пытанні на міжнародных пляцоўках будуць карысныя як крыніцы перадавога вопыту для зацікаўленых дзяржаў і агенцтваў сістэмы ААН.
Да ўдзельнікаў мерапрыемства таксама звярнуліся Рэгіянальны дырэктар ЮНІСЕФ Афшан Хан, Выканаўчы сакратар ЕЭК ААН Вольга Алгаерава, дырэктар бюро стандартызацыі электрасувязі МСЭ Чаэсуб Лі. У якасці дакладчыкаў у мерапрыемстве ўзялі ўдзел эксперты названых агенцтваў, моладзь Беларусі, а таксама шэраг аўтарытэтных міжнародных няўрадавых арганізацый.
Для даведкі: канцэпцыя гарадоў, дружалюбных дзецям і падлеткам, уяўляе сабой праграму, якая заклікае дапамагчы гораду стаць больш добразычлівым да дзяцей ва ўсіх аспектах, якія тычацца кіравання, інфраструктуры і паслуг. Ключавым элементам такіх гарадоў з'яўляецца абавязковы ўдзел дзяцей і моладзі ў працэсах прыняцця рашэнняў, якія закранаюць іх інтарэсы.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by