Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (чацвёрты дзень)
27 верасня 2019 г.27-09-2019
26 верасня 2019 г. на палях агульнай дыскусіі 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў Пятую міністэрскую сустрэчу Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, каардынатарам якой з'яўляецца Беларусь.
Міністр замежных спраў Беларусі У. Макей правёў Пятую міністэрскую сустрэчу Групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі
Да дведкі: Група сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, з'яўляецца нефармальным і добраахвотным аб'яднаннем дзяржаў — членаў ААН, якое створана па ініцыятыве Беларусі ў 2010 г. у мэтах садзейнічання актывізацыі і ўмацаванню міжнародных намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі. У цяперашні час у склад групы ўваходзяць 23 дзяржавы, якія прадстаўляюць усе рэгіёны свету.
У сустрэчы прынялі ўдзел Генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер,міністры замежных спраў і прадстаўнікі кіраўніцтва знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў — членаў Групы сяброў, а таксама шэраг міжнародных арганізацый, якія ўваходзяць у Міжустаноўчую каардынацыйную групу па барацьбе з гандлем людзьмі (ІКАТ): Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці , Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, ААН-Жанчыны, Праграма развіцця ААН, Міжнародная арганізацыя па міграцыі, Міжнародная арганізацыя працы. У якасці ганаровага госця ў сустрэчы ўдзельнічаў Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал П'етра Паралін.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі адзначылі лідзіруючую ролю Беларусі па барацьбе з гандлем людзьмі на міжнароднай арэне, выказалі ўдзячнасць за кансалідацыю ІКАТ. Выступоўцы праінфармавалі аб выкананні Глабальнага плана дзеянней па барацьбе з гандлем людзьмі, прынятага па ініцыятыве Беларусі ў 2010 годзе. Былі пазначаныя новыя выклікі і пагрозы, якія падсілкоўваюць гандаль людзьмі, сярод якіх названыя нелегальная міграцыя, гандаль наркотыкамі, развіццё тэхналогій, выкарыстанне сацыяльных сетак. Асноўная ўвага была акцэнтавана на неабходнасці абароны ахвяр гандлю людзьмі і недапушчэнні іх рэвіктымізацыі і крыміналізацыі. Прэвентыўная работа, накіраваная на ліквідацыю асноўных перадумоў гэтага сацыяльнага зла, павінна заставацца ў цэнтры ўвагі. Удзельнікі сустрэчы пацвердзілі важнасць умацавання партнёрства ўсіх зацікаўленых па супрацьдзеянні гандлю людзьмі.
Міністр замежных спраў Беларусі заклікаў членаў Групы падтрымаць рэзалюцыю «Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі”, якую Беларусь плануе ўнесці на разгляд Генеральнай Асамблеі ААН у гэтым годзе.
Па выніках міністэрскай сустрэчы прынята дэкларацыя, якая будзе распаўсюджана ў якасці афіцыйнага дакумента 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Сумесна з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па барацьбе з тэрарызмам Уладзімірам Варанковым у штаб-кватэры Арганізацыі праведзены брыфінг па выніках міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых тэхналогій”, якая адбылася 3- 4 верасня 2019 г. у Мінску.
Міністр замежных спраў Беларусі У. Макей правёў брыфінг па выніках міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню Рэспублікі Беларусь і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па тэматыцы тэрарызму
Міністр адзначыў запатрабаванасць больш шырокага прымянення новых тэхналогій у справе барацьбы з тэрарызмам, а таксама неабходнасць большага разумення з боку дзяржаў таго, як гэтыя тэхналогіі могуць быць выкарыстаны ў злачынных мэтах. Беларусь прапанавала вырашаць гэтыя задачы з дапамогай стварэння ў ААН кансультацыйнага савета, які складаецца з прадстаўнікоў дзяржаў і тэхналагічных кампаній, які будзе выпрацоўваць рэкамендацыі для дзяржаў, у тым ліку па недапушчэнні тэхналагічнага пераўзбраення тэрарыстаў, а таксама па мерах эфектыўнага процідзеяння злоўжыванню імі новымі тэхналогіямі.
Падчас брыфінгу У.Макей звярнуў увагу на неабходнасць прыняцця сусветнай супольнасцю дадатковых намаганняў, накіраваных на ўмацаванне міжнароднага дыялогу, даверу і бяспекі. У гэтай сувязі яшчэ раз прыцягнуў увагу да ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі А. Р.Лукашэнкі аб стварэнні “Пояса лічбавага добрасуседства”, абвешчанай падчас згаданай Мінскай канферэнцыі.
Удзельнікі брыфінгу, уключаючы памочніка Генеральнага сакратара -кіраўнікі Выканаўчага дырэктарата Контртэрарыстычнага камітэта ААН Мішэль Конінкс, Міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэра Сійярта, прадстаўнікоў ЕС і ЗША далі высокую ацэнку намаганням Беларусі, накіраваным на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам, у тым ліку з выкарыстаннем высокіх тэхналогій.
У.Макей праінфармаваў аб намеры Беларусі ўступіць у Групу сяброў ахвяр тэрарызму.
Да даведкі: Група сяброў ахвяр тэрарызму была створана ў чэрвені 2019 г. Яе мэта складаецца ў тым, каб садзейнічаць абароне правоў ахвяр тэрарызму, а таксама прапагандаваць і павышаць дасведчанасць аб іх разнастайных патрэбах, асабліва ў дачыненні да жанчын і дзяцей.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі выступіў з заявай на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-удзельніц Руху недалучэння, прысвечанай абароне прынцыпаў суверэнітэту і роўнасці дзяржаў.
Міністр замежных спраў Беларусі У.Макей выступае на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-удзельніц Руху недалучэння
Да даведкі: Рух недалучэння — міжнароднае палітычнае аб'яднанне, якое налічвае 120 дзяржаў-удзельніц, створанае на прынцыпах няўдзелу ў ваенных блоках і сумеснага процідзеяння на міжнароднай арэне аднабаковым падыходам у дачыненні да краін, якія развіваюцца. Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам Руху з 1998 года.
Міністр заклікаў да захавання нормаў і прынцыпаў міжнароднага права ў адносінах паміж краінамі і заявіў аб недапушчальнасці практыкі аднабаковых прымусовых мер, прымянення або пагрозы прымянення сілы, умяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў.
Кіраўнік беларускай дэлегацыі падкрэсліў, што краіны не павінны ператвараць Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, якая служыць глабальным форумам для перагавораў і мірнага вырашэння канфліктаў, у пляцоўку для палітычнага супрацьстаяння і ціску.
У.Макей таксама прыняў удзел у пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН высокага ўзроўню з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за поўную ліквідацыю ядзернай зброі.
Да даведкі: Генеральная Асамблея ААН заснавала Міжнародны дзень барацьбы за поўную ліквідацыю ядзернай зброі ў сваёй рэзалюцыі ад 5 снежня 2013 Штогод Генасамблея праводзіць пасяджэння высокага ўзроўню, прысвечаныя гэтаму дню, падчас якіх дзяржавы пацвярджаюць сваю прыхільнасць мэтам пабудовы свету без ядзернай зброі.
Падчас пасяджэння кіраўнік знешнепалітычнага ведамства выказаў поўную падтрымку міжнародным намаганням у галіне ядзернага нераспаўсюджання і адзначыў асаблівую гістарычную ролю Рэспублікі Беларусь у справе пазбаўлення ад ядзернай зброі і прасоўвання каштоўнасцей барацьбы за мір.
Міністр звярнуў увагу на тое, што Беларусь, якая з'яўлялася паўнапраўнай удзельніцай Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, не выходзіла з яго, і надалей не мае намер вырабляць ці размяшчаць такія ракеты, калі не будзе пагрозы бяспекі нашай краіны. У.Макей падкрэсліў важнасць ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі аб распрацоўцы дэкларацыі адказных краін аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе.
Падчас сустрэчы Міністра з Першым намеснікам Старшыні Урада — Міністрам замежных спраў Рэспублікі Сербія Івіцам Дачычам бакі выказалі задавальненне ўзроўнем развіцця двухбаковых адносін. Суразмоўцы абмеркавалі пытанні арганізацыі візіту Прэзідэнта Беларусі ў Сербію, яго напаўнення канкрэтным эканамічным зместам. Пацверджана гатоўнасць да правядзення напярэдадні візіту пасяджэнней Сумеснай Беларуска-Сербскай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і Беларуска-Сербскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання.
Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Першым намеснікам Старшыні Урада — Міністрам замежных спраў Рэспублікі Сербія І.Дачычам
Адбылася сустрэча У.Макея з Міністрам замежных спраў Грэнады Пітэрам Чарльзам Дэвідам. Суразмоўцы віталі першы за доўгі час двухбаковы палітычны кантакт на высокім узроўні. Кіраўнік дэлегацыі Грэнады праінфармаваў аб зацікаўленасці яго краіны ў развіцці двухбаковых адносін з Беларуссю. У сваю чаргу, У. Макей прапанаваў разгледзець пытанне акрэдытацыі Пасла Грэнады ў Расіі па сумяшчальніцтве ў Беларусі. Бакі таксама абмеркавалі магчымасці спрашчэння візавага рэжыму паміж дзвюма краінамі, што дасць магчымасць развіваць кантакты ў сферы бізнесу, турызму, адукацыі, навукі і культуры. П.Ч.Дэвід заявіў аб гатоўнасці сваёй краіны садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва Беларусі з Карыбскай супольнасцю (КАРИКОМ), у якую ўваходзяць 15 краін Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі.
Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Грэнады П.Ч.Дэвідам
Падчас рабочых сустрэч з Міністрам замежных спраў Азербайджана Эльмарам Мамед'яравым і Міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сійярта абмеркаваны пытанні двухбаковага і шматбаковага парадку дня.
Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Азербайджана Э.Мамед’яравым
На палях агульнай дыскусіі адбылася кароткая размова У.Макея з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам.
Сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Генеральным сакратаром ААН А.Гутэрышам
Міністр замежных спраў Беларусі таксама прыняў удзел у мерапрыемстве па фінансаванні развіцця, арганізаваным Ганай і Канадай у мэтах мабілізацыі рэсурсаў і партнёрстваў, неабходных для выканання Парадку дня ўстойлівага развіцця да 2030 года.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by