Памер шрыфта:

Аб беларуска-чэшскіх кансультацыях паміж МЗС

13 сакавіка 2018 г.

13-03-2018

13 сакавіка 2018 г. у г.Празе адбыліся беларуска-чэшскія кансультацыі паміж МЗС.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, чэшскую — намеснік Міністра замежных спраў Якуб Дзюрр.

Падчас мерапрыемства бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-чэшскіх адносін у палітычнай i гандлёва-эканамiчнай сферах, узаемадзеянне Беларусі і Чэхіі ў рамках міжнародных арганізацый, пытанні гуманітарнага супрацоўніцтва, сітуацыю ў рэгіёне.

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленнасць у актывізацыі кантактаў на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін і ўзгаднілі далейшыя практычныя крокі па іх развіццю.

Адбылася таксама сустрэча А.Краўчанкі з Намеснікам Прэмьер-міністра, Міністрам замежных спраў Чэхіі Марцінам Страпніцкім, падчас якой абмеркаваны найбольш актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня.

русская версия      English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы