Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Дапкюнаса з Паслом Польшчы

26 красавіка 2019 г.

26-04-2019

26 красавіка 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артурам Міхальскім.

Суразмоўцы абмеркавалi сітуацыю ў галіне рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі з акцэнтам на сумесную работу па прадухіленні рызыкаў і пагрозаў распаўсюджвання зброі масавага знішчэння і адпаведных тэхналогій. Намеснік Міністра і Пасол падкрэслілі важнасць калектыўных намаганняў міжнароднай супольнасці ў мэтах эфектыўнага супрацьдзеяння такім небяспечным тэндэнцыям.

Падчас размовы былi таксама абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Польшчы ў міжнародных арганізацыях.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы